Joy Division
Joy Division | |
---|---|
Джой Дывіжын | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | пост-панк |
Гады | 1976—1980 |
Краіна | Вялікабрытанія |
Горад | Солфард |
Адкуль | Солфард |
Мова песень | Англійская мова |
Лэйблы | Factory Records[d] |
Склад |
Ен Кёртыс Бэрнард Самнэр Пітэр Хук Стэфан Морыс |
joydivisionofficial.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Joy Division — англійскі рок-гурт, створаны ў 1976 годзе ў горадзе Солфард, Манчэстэр. Першапачатковая назва: Warsaw. Склад гурта: Ен Кёртыс (вакал, гітара), Бэрнард Самнэр (гітара, клавішы), Пітэр Хук (бас-гітара, бэк-вакал), Стэфан Морыс (барабаны).
Гурт хутка адышоў ад панк-року і пачаў распрацоўваць свой стыль і гук, які зрабіў Joy Division аднымі з піянераў пост-панк руху канца 1970-х гадоў. Іх першы міні-альбом «An Ideal for Living» (бел.: Ідэальна для жыцця) прыцягнуў увагу тэлебачання Манчэстэра. Першы альбом «Unknown Pleasures» (бел.: Невядомыя задавальненні) быў запісаны ў 1979 годзе і атрымаў добрыя водгукі брытанскіх музычных крытыкаў. Нягледзячы на ўзрастаючы поспех гурта, вакаліст Ен Кёртыс знаходзіўся ў дэпрэсіі ў сувязі з разводам і захворваннем эпілепсіяй. Кёртысу рабілася ўсё цяжэй выступаць на канцэртах, часта падчас выступаў пачыналіся сутаргі.
Напярэдадні першага амерыканскага турнэ гурта ў маі 1980 Кёртыс скончыў жыццё самагубствам. Пасмяротна выпушчаны другі альбом Joy Division «Closer» (бел.: Бліжэй), а сінгл «Love Will Tear Us Apart» (бел.: Каханне ірве нас на кавалкі) заняў самую высокую пазіцыю ў чартах з усіх песень гурта. Пасля смерці Кёртыса, астатнія члены заснавалі гурт «New Order», які дасягнуў камерцыйнага поспеху.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- «Unknown Pleasures» (1979)
- «Closer» (1980)
Сінглы і EP
[правіць | правіць зыходнік]- «An Ideal for Living» (1978, Вялікабрытанія)
- «Transmission» (1979, Вялікабрытанія)
- «Licht und Blindheit» (1980, Францыя)
- «Komakino» (1980, Вялікабрытанія)
- «Love Will Tear Us Apart» (1980, Вялікабрытанія)
- «Atmosphere/She’s Lost Control» (1980, Вялікабрытанія / ЗША)
- «The First Peel Session» (1986, Вялікабрытанія)
- «The Second Peel Session» (1987, Вялікабрытанія)
- «Atmosphere» (1988, Вялікабрытанія)
- «Love Will Tear Us Apart» (1995, Вялікабрытанія)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ian Curtis & Joy Division Fans Club Архівавана 1 ліпеня 2008. — біяграфіі, дыскаграфія, падрабязная інфармацыя. (англ.)
- Joy Division — The Eternal — біяграфіі, дыскаграфія. (англ.)
Joy Division на Вікісховішчы |